колішні раён Беларускай ССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Зе́мбінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1927 гадах. Цэнтр — мястэчка Зембін.
Зембінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Зембін |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 22 верасня 1927 |
Насельніцтва (1925) | 30 154 |
Плошча | 917 км² |
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 7 сельсаветаў: Ганцавіцкі, Гарэлалужскі, Зембінскі, Каменскі, Карсакавіцкі, Мсціжскі і Швабскі. 21 жніўня 1925 года да раёна далучаны Кішчынаслабодскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы Барысаўскага раёна, утвораны Касцюкоўскі (Касцюковіцкі) сельсавет, Гарэлалужскі сельсавет перайменаваны ў Іканскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. 22 верасня 1927 года раён скасаваны: Зембінскі, Карсакавіцкі, Касцюкоўскі (Касцюковіцкі), Кішчынаслабодскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены Барысаўскаму раёну, Ганцавіцкі і Каменскі — Плешчаніцкаму раёну, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Бягомльскаму раёну, Швабскі сельсавет — Лагойскаму раёну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.