былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кішчынаслабо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Кішчына Слабада.
Кішчынаслабодскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кішчына Слабада |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 799 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222144 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кішчына-Слабадскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 21 жніўня 1925 года ў складзе Зембінскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Жыцькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пасека, Садоўшчына і Селішча)[2]. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета са скасаванага Бытчанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), з часткі сельсавета ўтвораны Хаўхоліцкі сельсавет у складзе 13 населеных пунктаў (вёскі Бялавіна, Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Завосіна, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)[3]. 16 студзеня 1969 года ў склад Велікастахаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца)[4]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 799 чалавек[6], з іх 90,2 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7].
1 студзеня 1947 года — 11
30 кастрычніка 2009 года — 8 (вёскі Вільянова, Кішчына Слабада, Падбярэззе, Пасека, Садоўшчына, Селішча, Стралкаўцы і Цімкі)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.