былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаўхо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Хаўхоліца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хаўхолецкі (Хахлолецкі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хаўхолец. З 21 жніўня 1925 года ў складзе Зембінскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кішчынаслабодскага сельсавета[1].
17 жніўня 1963 года ўтвораны зноў з часткі Кішчынаслабодскага сельсавета ў складзе 13 населеных пунктаў: вёскі Бялавіна, Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Завосіна, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына[2]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Весялоўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 777 чалавек[4], з іх 98,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Хаўхоліцкага сельсавета складала 777 чалавек[6], з іх 98,1 % — беларусы[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.