Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Камена.
Каменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Камена |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Аксана Фёдараўна Жолудзь |
Насельніцтва (2020) | 1 007 |
Плошча | 205,77 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1774 |
Паштовыя індэксы | 223132 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Плешчаніцкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Камень — перайменаваны ў Камена. У 2003 годзе скасаваны вёскі Лавоша і Ралаўка, 16 верасня 2011 года — вёска Стаецкія[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 897 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 902 чалавекі[5].
Сельгаспрадпрыемствы:
- ААТ «Камена».
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.