Камена (Лагойскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́мена[1] (трансліт.: Kamiena, руск.: Камено) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета. Насельніцтва 553 чал. (2003).
Аграгарадок
Камена
| ||||||||||||||||||||||||||||
Аграгарадок знаходзіцца за 42[2] км у напрамку на паўночны ўсход ад Лагойска, за 82 км ад Мінска[2], за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў[2], на рацэ Мікалаеўшчына (Каменка), на аўтамабільнай дарозе Р63.
Двор Камень-Харэцкі быў цэнтрам Харэцкай (Харэцкаўскай) воласці, тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінка добра вядомай з XIV ст. Аднак сам двор упершыню згадваецца ў сярэдзіне XV ст. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе паселішча згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцін зямлі. На могілках існавала царква Успення Прасвятой Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвентара 1846 г. у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазін. Станам на 1886 — 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.
У 1919 годзе Камень увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стаў цэнтрам Каменскага сельсавета Зембінскага раёна (з 22 верасня 1927 г. у Плешчаніцкім раёне, з 25 снежня 1962 г. у Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут было 54 двары, на 1941 — 80, на 1969 — 118, на 1 студзеня 2003 — 182. 5 сакавіка 1981 года вёска Камень перайменавана ў Камена.
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.