From Wikipedia, the free encyclopedia
Звеніслава Барысаўна, інацкае імя Еўпраксія (каля 1115 — пасля 1167) — манахіня, магчымая аўтарка «Жыція Ефрасінні Полацкай».
Звеніслава Барысаўна | |
---|---|
Нараджэнне | |
Смерць |
1202 |
Месца пахавання | |
Бацька | Барыс Усяславіч[1] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Дачка полацкага князя (1101—1129) Барыса Усяславіча, сястра Рагвалода-Васіля.
На некалькі гадоў маладзейшая за стрыечных сясцёр, дачок князя Святаслава Усяславіча — Прадславу і Гардзіславу. Пасля смерці бацькі (1129) і высылкі полацкіх князёў у Візантыю (1130) засталася ў Полацку. Напэўна, без падтрымкі сваякоў не бачыла перспектыў у свецкім жыцці, таму пастрыглася ў Спаскім манастыры пад імем Еўпраксія і ахвяравала туды сродкі, прызначаныя на свой пасаг. Жыла пад апекай ігуменні, стрыечнай сястры Ефрасінні (Прадславы), з часам стала яе намесніцай. Ёсць думка, што Еўпраксія кіравала працай манашак па перапісванні кніг і вяла заняткі ў школе.
Еўпраксія разам з Ефрасінняй і яе братам Давыдам здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, была сведкай смерці сястры і, напэўна, займалася пахаваннем. Магчыма, Звеніслава-Еўпраксія была аўтарам жыццеапісання сваёй сястры і духоўнай настаўніцы, але пэўна аўтар твора не вядомы. У «Жыціі Ефрасінні Полацкай» шмат пераказаў настаўленняў ігуменні сёстрам, даслоўныя яе маленні, хвала яе духоўнаму подзвігу. З твору можа скласціся ўражанне, што пісала яго манашка, у частцы твора пра іерусалімскае паломніцтва шмат дробных фактаў; імаверна, аўтар «Жыція…» паломнічаў разам з Ефрасінняй.
На думку Ірыны Масляніцынай, пашыраную ў даведачнай літаратуры, пра смерць Звеніславы-Еўпраксіі і яе пахаванне ў сяле Кідэкла на рацэ Нерлі ў Суздальскай зямлі пад 1202 годам паведамляе Радзівілаўскі летапіс[2]. Таксама на думку Масляніцынай, цела Звеніславы-Еўпраксіі было перавезена ў Полацкую зямлю і пахавана ў Бельчыцкім Барысаглебскім манастыры[2]. Пад 1202 годам і праўда летапісы паведамляюць пра смерць і пахаванне «Барыскаўны», але гэта Ефрасіння Барысаўна — дачка Барыса Юр’евіча, яе рэшткі і цяпер ляжаць у Кідзекшскай Барысаглебскай царкве побач рэштак бацькі і маці[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.