Жыежмарэй
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai, традыцыйная беларуская назва — Жыжмары, або Жыжморы[2][3]) — горад у Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Стрэва. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскай гарадской і сельскай сянюній. Насельніцтва 3730 чал. (2010).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[4]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Св. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.
Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманні магнатаў.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[4]. Чарговыя спусташэнні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.
У 1777—1793 гадах у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.
14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[5].
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
- 1880 год — 3500 чал.[6]
- 1970 год — 1767 чал.
- 1979 год — 2622 чал.
- 1989 год — 3523 чал.
- 2001 год — 3884 чал.
- 2010 год — 3730 чал.
Інфраструктура
У Жыежмарэі працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.