From Wikipedia, the free encyclopedia
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (ням.: Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.
Елізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Elisabeth Christine von Braunschweig-Wolfenbüttel | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельміна Амалія Браўншвайгская | ||||||
Пераемнік | Марыя Амалія Аўстрыйская | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1691[1][2] |
||||||
Смерць |
21 снежня 1750[1][2] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Людвіг Рудольф[d] | ||||||
Маці | Крысціна-Луіза Эцінгенская[d] | ||||||
Муж | Карл VI Габсбург[4] | ||||||
Дзеці | Марыя Тэрэзія, Марыя Ганна Аўстрыйская, Марыя Амалія Габсбург[d][5] і Леапольд Ёган Габсбург[d][5] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынцэса Елізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.
Дзед Елізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.
У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Елізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Елізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.
Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Елізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Елізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз выжылую дачку Марыю Тэрэзію Елізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.
Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Елізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.