Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Браўншвайг-Вольфенбютэль (ням.: Braunschweig-Wolfenbüttel) — германскае княства ў складзе герцагства Браўншвайг-Люнебург, гісторыя якога ўяўляе сабой чараду шматлікіх падзелаў і зліццяў. Розныя галіны Вельфскай дынастыі кіравалі Браўншвайг-Вольфенбютэлем аж да распаду Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе.
дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі | |||
Княства Браўншвайг-Вольфенбютэль | |||
---|---|---|---|
ням.: Fürstentum Braunschweig-Wolfenbüttel, | |||
|
|||
|
|||
1269 — 1815
|
|||
Сталіца |
Браўншвайг (1235—1432) Вольфенбютэль (1432—1753) Браўншвайг (1753—1815) |
||
Афіцыйная мова | ніжненямецкая мова | ||
Гісторыя | |||
• 1269 | Аддзяленне ад Браўншвайг-Люнебурга | ||
• 1495 | Набыццё Гётынгенскага княства | ||
• 1500 | Уваходжанне ў склад Ніжнесаксонскай акругі | ||
• 1584 | Кіруючая дынастыя згасла, герцагства пераходзіць пад уладу дынастыі Вольфенбютэль | ||
• 1635 | Пераход пад уладу герцагствы Люнебург | ||
• 1815 | Пераход пад уладу курфюрства Гановер разам з герцагствам Люнебург | ||
• 1815 | Ператворана ў Герцагства Браўншвайг | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1753 года асноўнай рэзідэнцыяй кіраўнікоў служыў замак Вольфенбютэль. Рашэннем Венскага кангрэса (1814) княства Браўншвайг-Вольфенбютэль ператворана ў герцагства Браўншвайг. Новай рэзідэнцыяй кіраўнікоў у 1753 г. была выбрана Браўншвайгская рэзідэнцыя.
Атон I Дзіцё, унук Генрыха Льва, атрымаў былое аладыяльнае ўладанне сваёй сям'і (ва ўсходняй частцы Ніжняй Саксоніі і ў паўночнай частцы Саксоніі-Анхальт) ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II 21 жніўня 1235 года ў якасці імперскага лена пад назвай герцагства Браўншвайг-Люнебург. У 1267—1269 гады зямлі былі падзелены паміж яго сынамі.
Альбрэхт I атрымаў землі вакол Браўншвайга і Вольфенбютэля, Грубенгагена, Гётынгена і Обервальда. Так быў заснаваны стары дом Браўншвайга і закладзены асновы будучага герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль. Яго брат Іаган атрымаў у спадчыну землі вакол Люнебурга і тым самым заснаваў стары дом Люнебурга. Горад Браўншвайг заставаўся ў сумесным кіраванні.
У наступныя гады Браўншвайг-Вольфенбютэль перажыў яшчэ некалькі падзелаў. Так на час падзяліліся лініі Грубенгаген і Гётынген. У 1432 годзе ад сярэдняга дому Браўншвайга аддзяліліся далучаныя землі паміж горным ланцугом Дэйстэр і Лайнэ, якія сталі княствам Каленберг. Адбываліся і іншыя падзелы і зліцці.
З-за канфліктаў з жыхарамі Браўншвайга герцагі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў 1432 годзе ў акружаны ровам замак Вольфенбютэль у багністай нізіне ракі Окер у 12 км на поўдзень ад Браўншвайга. Пасля ўжо дванаццатага падзелу ў 1495 годзе, падчас якога княства Браўншвайг-Каленберг-Гётынген ізноў распалася на свае складнікі, герцаг Генрых I атрымаў землі Браўншвайга. У назве княства замацавалася назва новай рэзідэнцыі Вольфенбютэль.
Перадапошні князь Браўншвайг-Вольфенбютэля Карл Вільгельм Фердынанд (1735—1806), як і яго папярэднікі, насіў тытул «герцага Браўншвайга і Люнебурга» і быў фельдмаршалам на прускай службе. Падчас войны Чацвёртай кааліцыі ён узначальваў прускую армію, але быў разбіты маршалам Даву ў Іенскай баталіі 14 кастрычніка 1806 года і сканаў ад атрыманых ран 10 лістапада.
Яго сын Фрыдрых Вільгельм Браўншвайг-Вольфенбютэльскі тады не мог уступіць у кіраванне спадчынай бацькі, паколькі з 1807 па 1813 год Браўншвайг-Вольфенбютэль быў заняты французамі і з'яўляўся часткай Вестфальскага каралеўства. Фрыдрых Вільгельм змог вярнуцца ў Браўншвайг толькі пасля вызвалення яго прускімі войскамі 22 снежня 1813 года. У 1814 годзе па рашэнні Венскага кангрэса княства Браўншвайг-Вольфенбютэль было ператворана ў герцагства Браўншвайг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.