Вёска, Хойніцкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Езапо́ў[2] (трансліт.: Jezapoŭ, руск.: Езапов) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.
Вёска
Езапоў
|
Вёска месціцца за 2 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 104 км ад Гомеля.
У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданыя «деревня Дворище с двором Юзефовым», якія трымаў, згодна з арэндным правам, Фелікс Ястржэмбскі.[3]. У самой рэвізіі сказана, што Дворышча ў трохгадовай арэндзе (да 2 красавіка 1797 года) за 1500 чырвоных злотых трымалі браты Мацей, ротмістр рэчыцкі, і Фелікс, рэгент рэчыцкі, Ястржэмбскія[4]. 17 ліпеня 1796 года ксёндз Бруна Лявіцкі ахрысціў у маёнтку Ёзэфаў (in praedio Jozefow) Юзэфу, дачку Мацея[upper-alpha 2] і Канстанцыі з дому Рагоўскіх Ястржэмбскіх, кумамі былі Юстыніян Фурс і Кунегунда Зялёнкава, Валянцін Зялёнка і Марцыяна Віткоўская, Ян Паеўскі і Алаізія Корсакаўна, Ян Вольскі і Плацыда Корсакаўна, Дамінік Казлоўскі і Юзэфа Булгакаўна, Юзаф Віткоўскі і Мар'яна Карынская[5].
Паводле інвентара, пазначанага снежнем 1844 года, маёнтак Юзафоў належаў старэйшаму сыну Караля і Людвікі Прозараў Юзафу. Складаўся з фальваркаў Юзафоў з вёскамі Дворышча і Рашаў, Руднае, Храпкаў з аднайменнымі вёскамі, Дэлістаў з вёскай Навасёлкі, Краснаселле з аднаіменнай вёскай, Аркадзія з вёскай Уласы[6]. Пасля спачыну Юзафа маёнтак перайшоў да яго малодшага брата Уладзіслава Прозара. Надалей уладальнікам быў сын Уладзіслава Мечыслаў, а пасля 1864 года — сын Мечыслава Канстанцін і намінальна дочкі Марыя і Зофія.
У сувязі з чаканым продажам маёнтка ў 1887 годзе прысяжным землямерам Фердынандам Чындацкім быў складзены план фальварка Юзафоў з далучанымі да яго ўгоддзямі былога фальварка Валокі. 2 лістапада таго ж 1887 года абцяжараныя даўгамі добры дасталіся расійскім купцам з Арлоўскай губерні карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну[7].
На 1909 год у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні названы хутар Юзафоў (Юзефовъ) з 5 дварамі і 44 жыхарамі[8].
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Езапоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[9].
1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У тым жа годзе менавіта ў Езапове каля дваццаці бедных яўрэйскім сем’яў аб’ядналіся ў арцель «Труд», якую ўзначаліў Марк К. Шпітальнік[upper-alpha 3]. З цягам часу ў колішняй стайні былі абсталяваныя вятрак, цыркулярка, маслабойка. Да вайны калгас «Труд» славіўся на ўвесь раён, стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчайй выстаўкі. Старшыня калгаса Ю. Х. Рабы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а брыгадзір В. Я. Салаўёў — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[11].
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Езапоў — у Хойніцкім сельсавеце аднайменнага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Хойніцкага местачковага савета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 16 вяскоўцаў, а Марыя Мікітаўна Дэмская была вывезена ў Германію, дзе і загінула[12].
З 8 студзеня 1954 года Езапоў — у Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Езапове налічвалася 240 жыхароў.
Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[13].
В боях за Кенигсберг отличился капитан Владимир Шпитальник. Хорошо помню эту семью. Их отец – Марк Шпитальник – многие годы работал председателем колхоза «Труд». Поля колхоза начинались сразу за футбольным полем большого парка. Соня, младшая дочь Марка и сестра Владимира, дружила с моей сестрой Броней. Владимир закончил 7 классов еврейской школы. 8 апреля 1945 года Владимир вместе с подполковником П. Г. Яновским и капитаном А. Е. Федорком отправились парламентерами, имея на руках подписанный самим командующим Третьим Белорусским фронтом маршалом А. М. Василевским ультиматум, и вручили его коменданту крепости Кёнигсберг генералу Отто фон Ляшу. Капитуляция была принята. За это Гитлер заочно приговорил генерала Ляша к смертной казни. Все три парламентера были награждены.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.