Павел Скарападскі
рускі генерал, украінскі палітычны і ваенны лзеч From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вел Скарапа́дскі (укр.: Павло Скоропадський; 3 мая 1873 — 26 красавіка 1945) — украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансерватыўным лідарам Украінскай дзяржавы пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года.
Павел Скарападскі | ||||
---|---|---|---|---|
укр.: Павло́ Петро́вич Скоропа́дський | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
|
||||
Папярэднік | Пасада заснаваная, Кірыл Разумоўскі, як гетман Запарожскіх войскаў, Міхаіл Грушэўскі, як старшыня Цэнтральнай украінскай рады УНР |
|||
Пераемнік | Пасада скасаваная, Уладзімір Віннічэнка, як старшыня Дырэкторыі УНР | |||
Нараджэнне |
3 (15) мая 1873 |
|||
Смерць |
26 красавіка 1945[1][2] (71 год) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Скарападскія[d] | |||
Бацька | Пётр Іванавіч Скарападскі[d] | |||
Маці | Q104514395? | |||
Жонка | Oleksandra Skoropadska[d] | |||
Дзеці | Mariya Skoropadska[d], Yelyzaveta Skoropadska[d], Danylo Skoropadskyi[d] і Olena Ott-Skoropadska[d] | |||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква і праваслаўе | |||
Адукацыя | ||||
Аўтограф |
![]() |
|||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1893—1917 | |||
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Украінская Народная Рэспубліка Украінская дзяржава |
|||
Род войскаў | кавалерыя і Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d] | |||
Званне | ||||
Камандаваў | Life Guard Horse Regiment[d], 34th Army Corps[d], 1st Guard Cavalry division[d] і 1st Ukrainian Corps[d] | |||
Бітвы | ||||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гг. У 1906 г. атрымаў званне палкоўніка, у 1912 г. — генерал-маёра, у 1916 г. — генерал-лейтэнанта. Генеральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 г.
Падчас Першай сусветнай вайны ён камандаваў, у прыватнасці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расійскай імперыі. 29 красавіка 1918 г. пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займае Украіну па Брэсцкім мірным дагаворы, захапіў уладу ва Украінскай Народнай Рэспубліцы і абвясціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўслед за пагадненнем Скарападскага з камандаваннем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне.
У якасці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападскі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-венгерскіх войскаў, адначасова абараняючых новую краіну ад агрэсіі з боку Савецкай Расіі і ўварвання Чырвонай Арміі. Да 14 снежня 1918 г. ён узначальваў тры ўрадавых кабінета, якія абапіраліся нана кансерватыўныя колы.
Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як следства яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападскі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), змяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднанне Украіны з Расійскай дзяржавай. У наступныя дні ён быў скінуты Сымонам Пятлюраю з дапамогай корпусу Сечавых Стральцоў у снежні 1918 г. ён з’ехаў з Кіева разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, замаскіраваны пад нямецкага параненага афіцэра.
Жыў затым у эміграцыі ў Германіі, у Берліне. Памёр у Баварыі ў выніку ран, атрыманых падчас бамбардзіроўкі.
Зноскі
- Скоропадский Павел Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Pawlo Skoropadsky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.