![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Duane_Jones_PHC_2015-1.jpg/640px-Duane_Jones_PHC_2015-1.jpg&w=640&q=50)
Дуэйн Джонс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуэйн Джонс (англ.: Duane Jones; нар. 30 красавіка 1993, Маўнтэн Эш, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер.
Дуэйн Джонс![]() англ.: Duane Jones | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 30 красавіка 1993(1993-04-30)[1] (31 год) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2015–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 99 (06.07.2015–02.08.2015) |
Цяперашні рэйтынг: | 117 (4 красавіка 2016) |
Прызавыя грошы: | > £5,000 |
Найвышэйшая серыя: | 141 (Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 13 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/32 фіналу (Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2013, Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/72 фіналу (2016) |
Пачаў выступленні на нізкарэйтынгавым узроўні ў 2010 годзе, дзе гуляў у асноўнай сетцы аднаго з этапаў PTC. У сезоне 2011/2012 чатыры разы выходзіў у 1/32 фіналу на турнірах гэтай серыі. Пазней у якасці аматара ён дэбютаваў на рэйтынгавых турнірах, сыграўшы на пяці турнірах у сезоне 2012/2013. У лютым 2013 года ўпершыню выйшаў у 1/32 фіналу на турніры рэйтынгавага ўзроўню — адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2013 — дзе ў вырашальным фрэйме саступіў аўстралійцу Нілу Робертсану. Аднак па выніках кваліфікацыі ў прафесійны тур, Q School, у канцы года зноў не здолеў далучыцца да прафесіяналаў. У сезоне 2013/2014 прыняў удзел у чатырох рэйтынгавых турнірах у якасці аматара, паўтарыўшы свой лепшы вынік: перайграўшы Джо Пэры, прадстаўніка топ-16 сусветнага рэйтынгу, ён выйшаў у 1/32 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Кітая. Там жа ён зрабіў сваю вышэйшую серыю — 141 ачко. У сезоне 2014/2015 у пяты раз гуляў на Q School і, у рэшце рэшт, стаў адным з пераможцаў другога турніру, патрапіўшы ў лік прафесіяналаў ва ўзросце 22 гадоў.