Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (англ.: China Open 2014) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 | |
![]() | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 31 сакавіка — 6 красавіка 2014 |
Арэна | Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £478,000 |
Прызавыя пераможцы | £85,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+64) |
Колькасць матчаў | 62 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 462 (+444) |
Колькасць соценных серый | 23 (+22) |
Найвышэйшая серыя | 142 (Сяа Гадун) (кваліфікацыя: 141 (Дуэйн Джонс)) |
←2013 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Players Championship Grand Final | Чэмпіянат свету→ |
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.