From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрысвя́ты (літ.: Drūkšiai) — возера на мяжы Літвы і Беларусі (Браслаўскі раён) у басейне ракі Дрысвята, за 22 км на захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка Дрысвяты. Найбольшае паводле плошчы возера Літвы. Возера Дрысвяты сумесна з возерам Ставок стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў».
Дрысвяты | |
---|---|
Дрысвяты, Drūkšiai | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,6[1] м |
Даўжыня | 13 км |
Шырыня | 5,8 км |
Плошча | 44,5 км² |
Аб’ём | 313 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 60,3 км |
Найбольшая глыбіня | 33,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,18—0,23 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 604 км² |
Упадаюць | Апівардка, Рычанка |
Выцякаюць | Дрысвята, Прорва |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Дрысвяты балцкага паходжання[2].
Аснова Dris- таксама ў балцкіх гідронімах, шырока раскіданых па ўсходзе старабалцкай тэрыторыі: Дрыса, Дрысела (цераз Аку ад Разані), Дрысенка (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы)[3], Дрыска (двойчы на Верхнім Падонні)[4]. З іх паказальная назва Дрысела, бо ўтвораная з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -el- (як у назвах рэк *Скідзела, *Зецела).
У дрысвяцкай назве гэтая аснова ў пашыраным выглядзе Dris-ṷ-. Так сама ўтвораная і назва ракі Бірвета (< Bir-ṷ-) на поўдні ад Дрысвятаў[5].
Пашыральнік -int- (> -ят-) у назвах азёраў на Падзвінні Дрывяты, Навята (абодва на ўсходзе ад Дрысвятаў), Усвят, Удвят.
Плошча паверхні 44,5 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Найбольшая глыбіня 31 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Плошча вадазбору 604 км².
Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёва-ўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам. На возеры 8 астравоў, найбольшы з іх Замак (плошча 0,26 км², у XIV—XVII стагоддзях тут існаваў Дрысвяцкі замак).
Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякаюць рэкі Прорва (злучае Дрысвяты з возерам Аболе) і Дрысвята.
Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 10 % плошчы возера.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, сазан, судак, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.