рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру́йка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Друйка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 52 км |
Басейн | 1 050 км² |
Расход вады | 6,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Дрывяты |
• Вышыня | 129 м |
• Каардынаты | 55°36′36″ пн. ш. 27°06′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | аг. Друя |
• Вышыня | 98 м |
• Каардынаты | 55°47′36″ пн. ш. 27°26′36″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Браслаўскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Друя старабалцкага паходжання,
Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — балцкія рачныя назвы Drujà (ля заходнелітоўскага Цяльшэя), Druoja (цяпер на тэрыторыі Калінінградскай вобласці, былая Прусія), назва ракі Друянка (< Друя) на Пскоўшчыне пад латвійскай мяжой.
Друя выцякае з возера Дрывяты, літоўская назва якога Druvetas з тым жа коранем, што і назва Друя. Абодва гідронімы (Druja, Druvetas) ад індаеўрапейскага *dreu- / *dru- «бегчы, імкнуцца; цячы», ад якога і *droṷus «плынь»[1][2][3]. З балцкай лексікі гэты корань і яго вытворныя з цягам часу зніклі, выціснутыя іншымі каранямі, і засталіся толькі ў гідраніміі.
Таго ж паходжання назвы літоўскіх і прускіх рэк Dreverna, Drawanta, Drawing, Druve[4], бярэзінскай Друць (*dru-t-), таксама Адроў і Сухадроўка (< *Dravas, *Saus-dravas).
Корань Dru- у назве Друя пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -j-, які актыўна выкарыстоўваўся ў літоўскім слова- і назваўтварэнні. Ён таксама ў рачных назвах тыпу Бабруя, Мярэя, Ілія.
Значэнне назвы Друя можна перадаць як «Плыткая (рака)».
Даўжыня ракі 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі: Плесавіца, Плода (справа).
На рацэ: аграгарадкі Друйск, Друя; Браслаўская ГЭС.
Выцякае з возера Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш, Друйка і Недрава. Вусце каля Друя. Азёры займаюць 13 % вадазбору (Гл. падр.: Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй аграгарадка Друйск 6—8 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.