заснавальнік Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Джымі Донал Вэйлз, таксама вядомы як Джымба (англ.: Jimmy Donal «Jimbo» Wales; 8 жніўня 1966[6][7], Хантсвіл, Алабама) — амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, ідэолаг канцэпцыі вікі, заснавальнік Вікіпедыі.
Джымі Вэйлз | |
---|---|
англ.: Jimmy Donal Wales | |
Імя пры нараджэнні: | англ.: Jimmy Donal Wales |
Дата нараджэння: | 7 жніўня 1966[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Кампанія | Wikia, Inc. |
Пасада | Дырэктар (2004 — цяпер. час) |
Кампанія | Фонд Вікімедыя |
Пасада | Старшыня (чэрвень 2003 — кастрычнік 2006) |
Узнагароды і прэміі |
Gottlieb Duttweiler Prize[d] (2011) Залаты медаль Нільса Бора[d] (2013) Зала славы Інтэрнэту[d] (2013) Маладыя глабальныя лідары[d] (2007) Leonardo Award[d] (2011) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2015) President's Medal[d] (2017) prix Giles[d] (2017) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Обурнскім універсітэце, потым у Універсітэце Алабамы. Пасля заканчэння ўніверсітэта Вэйлз вырашыў напісаць дысертацыю на атрыманне навуковай ступені доктара філасофіі ў вобласці фінансаў. Для гэтага ён паступіў на курсы ва ўніверсітэтах Алабамы і Індыяны і пачаў выкладаць у абодвух. Але дысертацыю ён так і не напісаў. Вэйлз заняўся гандлем каштоўных папер у Чыкага і хутка разбагацеў.
У сярэдзіне 1990-х Вэйлз заснаваў пошукавую сістэму «Bomis», праз якую можна было купіць некаторыя арыгінальныя матэрыялы, уключаючы матэрыялы для сталых «Bomis Babes». Цяпер Вэйлз ужо не ўваходзіць у раду дырэктараў «Bomis» і, па большай частцы, займаецца сваімі вікі-праектамі. Хоць ён дагэтуль з'яўляецца мажарытарным акцыянерам кампаніі «Боміс».
У сакавіку 2000 года Вэйлз стварыў свабодную энцыклапедыю «Нупедыя» і наняў Лары Сэнгера на пасаду галоўнага рэдактара. Энцыклапедыя складалася вучонымі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную ацэнку.
15 студзеня 2001 года Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю. Сайт быў першапачаткова прызначаны для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаны ў Нупедыі. Але бурны ўзрост Вікіпедыі хутка зрабіў яе галоўным праектам. Галоўным чынам, распрацоўкай Вікіпедыі на ранніх этапах займаўся Сенгер, а Вэйлз падаваў капітал. Бо фармальна Сенгер быў наняты на працу Вэйлзам, той лічыць сябе адзіным заснавальнікам Вікіпедыі, хоць Сенгер працягвае зваць сябе «сузаснавальнікам». Неўзабаве Лары Сенгер пакінуў праект і абрынуў на Вэйлза крытыку[8], намаляваўшы яго чалавекам, які ненавідзіць эліту і ўсё элітарнае (англ.: «decidedly anti-elitist»). Заява Сенгера пра адстаўку дагэтуль вісіць на яго старонцы ўдзельніка ў англійскай Вікіпедыі.
У сярэдзіне 2003 года Джымі Вэйлз стварыў Фонд Вікімедыя, некамерцыйную арганізацыю са штаб-кватэрай у Тампе, штат Фларыда. Фонд павінен быў падтрымліваць Вікіпедыю і яе брацкія праекты. З тых часоў Вэйлз, які з'яўляецца прэзідэнтам і членам рады дырэктараў Фонду, актыўна займаецца іх прасоўваннем.
У 2004 годзе з'явіліся чуткі пра тое, што Вэйлз сказаў, што выдаткаваў 500 000 долараў на вікі-праекты. Распачатая кампанія па зборы сродкаў на падтрыманне вікі-праектаў аказалася вельмі паспяховай. На пачатак 2005 года Фонд Вікімедыя ўжо цалкам утрымоўваўся грантамі і ахвяраваннямі.
Вэйлза часам іранічна завуць «Велікадушным дыктатарам» Вікіпедыі, хоць ён адмаўляецца ад гэтага тытула і рэдка дае ўказанні вікіпедыйнай супольнасці. Пры падрыхтоўцы нумара часопіса Wired, прысвечанага Вікіпедыі, высвятлілася, што «Бог-Кароль Вікіпедыі» ездзіць на машыне Хёндэ, хоць мае «Ферары». Нягледзячы на стварэнне Фонду Вікімедыя, Вэйлз захоўвае абсалютную ўладу над праектам. У дадатак да ўласнай персоны, ён прызначыў у раду дырэктараў двух бізнес-партнёраў, якія не з'яўляюцца рэдактарамі Вікіпедыі (а яшчэ два члены з'яўляюцца рэдактарамі). Такім чынам, у радзе з пяці чалавек Джымі Вэйлз са сваімі партнёрамі заўсёды захоўвае дамінантную большасць. Ён запэўнівае, што калі двое членаў-рэдактараў Вікіпедыі прагаласуюць за штосьці, ён аддасць свой голас у іх карысць.
Натхнёны поспехам Вікіпедыі, Вэйлз супольна з Анджэлай Бізлі заснаваў камерцыйны праект Вікія.
Ёсць яшчэ цэлы шэраг вікі-праектаў, заснаваных на праграмным забеспячэнні MediaWiki, да якіх у той ці іншай ступені мае дачыненне Джымі Вэйлз.
Па меркаванні публіцыста Аляксандра Геніса,
Джымі Вэйлз — тыповы геній электроннага веку. Сарамлівы выдатнік, заўзяты аматар камп'ютарных гульняў, прыхільнік свабодалюбівай філасофіі Айн Рэнд, прыхільнік анархічнай сацыяльнай прылады, Вэйлз зачаў Вікіпедыю ў вольны час, нават не падазраючы, што яна стане самым вялікім сеткавым праектам. <…> Самае цікавае, што калі Джымі Вэйлз спыталі, у чым канчатковая мэта Вікіпедыі, ён сказаў: «Ні ў чым, адна забава»[9].
Былы супрацоўнік кампаніі Novell Джэф Мэркі, абвінаваціў Джымі Вэйлза ў тым, што ў 2006 Вэйлз прапанаваў яму за грошы выправіць артыкул у Вікіпедыі[10].
Таксама вядомы скандал, звязаны з рэдагаваннем артыкула пра Рэйчэл Марсдэн, якая была яго палюбоўніцай. Сам жа Джымі аспрэчвае сувязь з ёй, нягледзячы на тое, што Марсдэн прадавала яго світэр на аўкцыёне eBay[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.