Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане (англ.: Indiana University Bloomington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блумінгтан у штаце Індыяна, ЗША. Галоўная ўтанова сістэмы Індыянскага ўніверсітэта.
Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане | |
---|---|
англ.: Indiana University Bloomington | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University Bloomington |
Заснаваны | 1820 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 43 064[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Блумінгтан, Індыяна, ЗША |
Сайт | indiana.edu (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2010 годзе Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане заняў 75-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[3], а таксама 90-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[4]. Універсітэт уваходзіць у спіс Public Ivy , створаны ў 1985 годзе вучоным і даследчыкам амерыканскіх універсітэтаў Рычардам Молам, як спіс лепшых грамадскіх універсітэтаў, дапоўнены ў 2001 годзе іншым навуковым Говардам Грынам. Акрамя таго кампус у Блумінгтане з 1909 года з’яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.
Станам на восень 2010 года, сярод больш чым 42 000 студэнтаў (undergraduate students) і аспірантаў (graduate students) універсітэта мелася 4826 замежных студэнтаў. Сярод студэнтаў — грамадзян ці пастаянных жыхароў ЗША было 1851 афраамерыканец, 1718 асоб азіяцкага паходжання, 1416 асоб лацінаамерыканскага паходжанні, 97 карэнных амерыканцаў, і 26 прадстаўнікоў карэнных народнасцей ціхаакіянскіх астравоў (гавайцы, самаанцы і інш.). 604 студэнта ўказалі «змяшаную» расавую прыналежнасць. Большая частка студэнтаў — 68 %, з Індыяны, аднак сярод студэнтаў ёсць прадстаўнікі 49 штатаў ЗША і 137 замежных дзяржаў[5].
У 1820 годзе ўрад Індыяны заснаваў навучальную ўстанову, якая была вядома тады як «семінарыя штата» і размяшчалася на рагу Секанд-стрыт і Каледж-авеню[6]. Канстытуцыя штата Індыяна 1816 года патрабавала ад Генеральнай асамблеі штата стварыць агульную сістэму адукацыі, пачынаючы ад сярэдніх школ і сканчаючы ўніверсітэтамі, дзе навучанне павінна быць бясплатным і ў роўнай ступені адкрытым для ўсіх. Будаўніцтва першых будынкаў новага ўніверсітэта пачалося ў 1822 годзе, а ў 1824-м пачаліся заняткі[7].
Першым прэзідэнтам універсітэта стаў Эндру Уайлі, у 1829 годзе, тады ж Генеральная асамблея змяніла назву школы на «Індыянскі каледж». Сучасную назву ўніверсітэт атрымаў у 1838 годзе. Смерць прэзідэнта Уайлі ў 1851 годзе адзначыла сабой заканчэнне першага перыяду развіцця ўніверсітэта. Наступныя змены прыйшлі толькі ў 1885 годзе, калі яго прэзідэнтам стаў біёлаг Дэвід Стар Джордан[7].
У 1867 годзе[7] Сара Морысан была першай жанчынай, якая стала студэнткай універсітэта, а ў 1873 годзе яна стала і першым прафесарам-жанчынай.
У 1883 годзе ўніверсітэт прысудзіў сваю першую доктарскую ступень, а таксама правёў першы міжвузаўскі спартыўны матч (па бейсболу). Аднак у гэты год кампус універсітэта, які размяшчаўся на першапачатковым месцы ў цэнтры горада Блумінгтан згарэў дашчэнту. Замест таго, каб аднаўляць будынкі, як гэта здаралася пасля некаторых іншых здарэнняў, было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага кампуса на ўсходзе горада, якое адбывалася з 1884 па 1908 год[7].
Першае аддзяленне ўніверсітэта за межамі Блумінгтана было адкрыта ў 1916 годзе, у Індыянапалісе. У 1920 годзе адкрыліся школа музыкі і бізнес-школа. У 1940-х гадах з’явіліся аддзяленні ўніверсітэта ў Кокама і Форт-Уэйне. У 1947 годзе адкрыўся інстытут Кінсі, які выклікаў мноства спрэчак, праводзячы даследаванні ў вобласці сексуальных адносін[7].
У склад Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане ўваходзяць 14 каледжаў і школ:
Плошча кампуса Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане складае 7,8 кв.км. На яго тэрыторыі размешчана мноства будынкаў, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць. Кампус багата азелянёны, праз яго працякае гэтак званая «Рака Джордана», якая атрымала імя ў гонар Дэвіда Стара Джордана — дарвініста, іхтыёлага і прэзідэнта Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане, а затым і Стэнфарда[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.