![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Autoritratto_di_Giovanni_Lanfranco.jpg/640px-Autoritratto_di_Giovanni_Lanfranco.jpg&w=640&q=50)
Джавані Ланфранка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавані Ланфранка (іт. Giovanni Lanfranco; 26 студзеня 1582, Парма — 30 лістапада 1647, Рым) — італьянскі жывапісец, выбітны прадстаўнік фрэскавага роспісу высокага барока. Апроч фрэсак Ланфранка знакаміты сваімі алтарнымі карцінамі.
Джавані Ланфранка | |
---|---|
італ.: Giovanni Lanfranco | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1582[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1647(1647-11-30)[3][4][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Агасціна Карачы |
Уплыў на | Франсуа Пер’е[d] |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Джавані Ланфранка вучыўся ў Балонні ў Агасціна Карачы, а пазней у яго брата — Анібале Карачы. Апошні садзейнічаў свайму вучню ў атрыманні заказаў на афармленне палаца Фарнезэ. Потым Ланфранка жыў і працаваў у родным горадзе, а таксама ў П’ячэнцы, а пазней зноў з’явіўся ў Рыме. Вялікі роспіс купала «Ушэсце Марыі» карыстаўся асаблівым поспехам.
У 1634 г. рушыла ўслед праца па роспісе царквы ордэна езуітаў «Gesù Nuovo» у Неапалі. Апошняй працай Джавані Ланфранка былі роспісы капэлы «Сан Карла Катэнары».
Гісторыкі мастацтва адносяць творчасць Джавані Ланфранка да пераходнага перыяду ў італьянскім жывапісе — ад школы Карачы да манеры пісьма П’етра да Картана. Адной з вучаніц Ланфранкі была мастачка Кацярына Джыназі.