Грэбень (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).
Вёска
Грэбень
| ||||||||||||||||||||||||
Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва Грэбень можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.
На думку краязнаўцы Аляксандра Ельскага, назва магла пайсці ад слова грэбці, бо тут у старажытнасці павінен быў быць рачны паром, які дзейнічаў з дапамогай вёсел[2].
На старых картах і дакументах Грэбень называўся Грэбня. У старажытнасці тут быў тракт, які злучаў поўдзень і поўнач Русі Літоўскай. На думку Аляксандра Ельскага, ля Грэбеня мусіў быць рачны перавоз. Пазней тут з’явіўся ўмацаваны мост[2].
У пісьмовых крыніцах паселішча вядомае з XVI ст. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў дакумент, які дазваляў уладальніку Грэбеня Крыштафу Валадковічу, пісару менскага ваяводства, браць мыта за праезд па мосце[3].
У XVI стагоддзі Грэбень належаў Адахоўскім, і гэта быў іх фундум (галоўны фальварак, які належаў толькі гаспадару). У 1621 годзе Рафал Адахоўскі прадаў Грэбень Янушу Быхаўцу (?—1653) шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі, і яго жонцы Ганне з Горскіх. Праз дзесяць гадоў Грэбень быў у валоданні Валадковічаў. Ад пачатку XVIII ст. Грэбенем валодалі Радзівілы, фундум каторых быў у недалёкім Анопалі. У 1743 годзе была пабудаваная царква. У канцы XVIII ст. Грэбень з суседнімі Берчукамі, Яськевічамі і Слабадой набыў Станіслаў Ельскі, палкоўнік пяцігорскі і скарбовы камісар у Вялікім Княстве Літоўскім[3].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1800 годзе ў вёсцы былі царква Раства Багародзіцы, карчма, вадзяны млын, сукнавальня. У першай чвэрці XIX ст. праз эксдывізарскі суд Грэбень стаў уласнасцю Кабылінскіх, а праз вена Ганны Кабылінскай перайшоў да Лыкаў[3].
У 1839 годзе на сродкі памешчыцы А. Лыкавай пабудаваная драўляная царква. У 1858 годзе сяло і маёнтак, прыватная ўласнасць. У 1861 годзе адкрытае народнае вучылішча. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін, млын, піцейны дом, царква. У 1889 годзе буйным землеўладальнікам у вёсцы быў праваслаўны селянін Антон Восіпавіч Багрывец, які меў 43,3 дзесяціны зямлі[4]. Маёнткам Грэбень валодала праваслаўная дваранка Марыя Міхайлаўна Лыкава, якая мела 600 дзесяцін зямлі[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Да пачатку 1920 года створаная школа 1-й ступені. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанне», была кузня, стальмашня, рымарня. З 1938 года вёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 2002 годзе вёска ў Навапольскім сельсавеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.