From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадская агламерацыя (ад лац.: agglomeratio — «назапашванне») — марфалагічная адзінка, якая стварае цэласную сукупнасць са узаемазвязаных адзінак населеных пунктаў, створанаю ў выніку канцэнтрацыі жылой, адміністрацыйнай і гаспадарча-прамысловай забудовы.
Ва ўрбаністыцы гэта тэрыторыя з інтэнсіўнай забудовай, якая таксама характарызуецца высокай колькасцю людзей, якія перыядычна (напрыклад, на працягу дня) або пастаянна знаходзяцца на гэтай тэрыторыі. Агламерацыі характарызуюцца вялікімі патокамі людзей і тавараў і значнай колькасцю паслуг.
Агламерацыі звычайна ўтвараюцца населенымі пунктамі асобных адміністрацыйных адзінак.
У больш гутарковай мове агламерацыя - гэта група суседніх гарадоў, мястэчак і прылеглых вёсак, якія ўтвараюць агульны ўрбаністычны "арганізм" праз інтэграцыю або дапаўненне розных формаў інфраструктуры гэтых населеных пунктаў і ўзаемнае выкарыстанне патэнцыялу, якімі валодаюць гэтыя населеныя пункты.
Прасторавая і дэмаграфічная інтэграцыя агламерацыі не з'яўляецца дастатковай умовай для пераўтварэння яе ў метрапалітарную вобласць. Асноўнай асаблівасцю агламерацыі з'яўляецца сувязь паміж урбанізаванымі раёнамі, а метрапалітарнай вобласці - функцыянальная інтэграцыя і знешнія метрапалітарныя (сталічныя/адміністрацыйныя) функцыі.
Паводле характару цэнтра вылучаюцца:
№ | Горад | Арыгінальная назва | Краіна | Частка свету | Насельніцтва агламерацыі |
Насельніцтва горада |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Токіа | 東京 (Tōkyō) | Японія | Азія | 34 600 000 | 8 700 000 |
2 | Мехіка | Ciudad de México | Мексіка | Паўночная Амерыка | 27 700 000 | 8 800 000 |
3 | Шанхай | 上海 (Shànghǎi) | Кітай | Азія | 25 800 000 | 13 400 000 |
4 | Нью-Ёрк | New York | ЗША | Паўночная Амерыка | 23 600 000 | 11 100 000 |
5 | Мумбаі | मुंबई (Mumbaī) | Індыя | Азія | 22 900 000 | 12 400 000 |
6 | Сеўл | 서울 (Sŏul) | Рэспубліка Карэя | Азія | 21 500 000 | 10 400 000 |
7 | Сан-Паўлу | São Paulo | Бразілія | Паўднёвая Амерыка | 21 300 000 | 8 300 000 |
8 | Карачы | كراچى (Karaći) | Пакістан | Азія | 21 100 000 | 11 200 000 |
9 | Джакарта | Jakarta | Інданезія | Азія | 19 800 000 | 8 500 000 |
10 | Дэлі | नई दिल्ली (Dilli) | Індыя | Азія | 19 500 000 | 12 200 000 |
11 | Лос-Анджэлес | Los Angeles | ЗША | Паўночная Амерыка | 18 100 000 | 3 800 000 |
12 | Осака | 大阪市 (Ōsaka-shi) | Японія | Азія | 17 400 000 | 2 600 000 |
13 | Каір | القاهرة (al-Qāhira) | Егіпет | Афрыка | 16 800 000 | 6 700 000 |
14 | Пекін | 北京 (Běijīng) | Кітай | Азія | 16 700 000 | 10 100 000 |
15 | Маніла | Maynila | Філіпіны | Азія | 16 300 000 | 1 600 000 |
16 | Калькута | কলকাতা (Kolkata) | Індыя | Азія | 16 100 000 | 5 000 000 |
17 | Дака | ধাক (Dhākā) | Бангладэш | Азія | 15 900 000 | 6 700 000 |
18 | Стамбул | İstanbul | Турцыя | Азія / Еўропа | 15 300 000 | 11 300 000 |
19 | Масква | Москва | Расія | Еўропа | 15 000 000 | 10 400 000 |
20 | Лагас | Lagos | Нігерыя | Афрыка | 14 900 000 | 7 900 000 |
21 | Буэнас-Айрэс | Buenos Aires | Аргенціна | Паўднёвая Амерыка | 14 700 000 | 7 500 000 |
22 | Лондан | London | Вялікабрытанія | Еўропа | 13 700 000 | 8 100 000 |
23 | Рыа-дэ-Жанэйра | Rio de Janeiro | Бразілія | Паўднёвая Амерыка | 12 400 000 | 6 000 000 |
24 | Тэгеран | تهران (Tehrān) | Іран | Азія | 12 200 000 | 7 100 000 |
25 | Парыж | Paris | Францыя | Еўропа | 12 000 000 | 2 200 000 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.