From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Леанідаўна Левіна (нар. 7 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.
Галіна Леанідаўна Левіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леанід Мендэлевіч Левін |
Маці | Афанасьева Наталля Мікалаеўна |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прэміі |
Дачка архітэктараў Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай. Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1985 года працавала ў Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1998 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў УП «Леоле».
У 2014—2017 — намесніца старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. У 2017 прэтэндавала на пасаду старшыні, аднак на выбарах саступіла Уладзіміру Чарніцкаму[1].
Асноўныя работы (усе ў суаўтарстве): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2-я чарга комплексу адміністрацыйных будынкаў Міжнароднага агульнаадукацыйнага цэнтра (абодва 2000), адміністрацыйны будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў» у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемарыяльны знак вязням Бабруйскага гета (абодва ў Бабруйску, 2008), мемарыяльны знак ахвярам Халакосту ў Глуску (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Давыда ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вуліцы Крапоткіна ў Мінску (2004).
Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стст. у Мінску, Валожыне, Полацку і іншых гарадах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.