From Wikipedia, the free encyclopedia
Яго Высокапраасвяшчэнства Габрыэль Мантальва Ігера (ісп.: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калумбія — 2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыпламат. Калумбіец па нацыянальнасці, архібіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёлу ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.
Архібіскуп Габрыэль Мантальва Ігера | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gabriel Montalvo Higuera | |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Масіма Джустэці | ||||||
Пераемнік | Серджа Пагана | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Агасціна Качавілан | ||||||
Пераемнік | П'етра Самбі | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Карл Іозеф Раўбер | ||||||
Пераемнік | Георг Цур | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Пераемнік | Агасціна Маркета | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Франчэска Каласуона | ||||||
Пераемнік | Сантас Абрыль-і-Кастэлья | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Сантэ Парталупэ | ||||||
Пераемнік | Джавані дэ Андрэа | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Ларэнца Антанеці | ||||||
Пераемнік | Андрэа Кардэра Ланца дзі Мантэцэмола | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1930 |
||||||
Смерць |
2 жніўня 2006 (75 гадоў) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 18 студзеня 1953 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 30 чэрвеня 1974 |
Атрымаў навуковыя ступені бакалаўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпламатычны інстытут Святога Прастола) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высвечаны ў святары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпламатычную службу Святога Прастола 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргенціне і Сальвадоры. Пазней працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце і Савеце па грамадскіх справах царквы.
14 чэрвеня 1974 Папа Павел VI узвёў яго ў сан тытулярнага архібіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 1974—1980 Апостальскі нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Алжыры і Тунісе і Апостальскі пасланец у Лівіі.
Пасля смерці кардынала Антоніа Саморы 3 лютага 1983, яму даручана весці ад імя Святога Прастола перамовы аб мірным рашэнні канфлікту паміж Аргенцінай і Чылі ў адносінах канала Беагле, які быў распачаты ў снежні 1978 і скончыўся падпісаннем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 мая 1985.
12 чэрвеня 1986 — 24 лютага 1996 пранунуцый у Югаславіі. 17 красавіка 1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 мая 1994. 7 снежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амерыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусветнай Асацыяцыі Юрыстаў (САЮ). 16 снежня 2005 скончыў дыпламатычную службу і сышоў на пэнсію. У 1993—1998 адначасова кіраваў Папскай дыпламатычнай акадэміяй у Рыме.
5 жніўня 2006 жалобную святую Імшу ў рымскім Саборы Святога Пятра святога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэла Садана. Каля труны архібіскупа Габрыэля Мантальва маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Дамінік Грушаўскі і Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.