Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уласнае даследванне (УД) — паняцце, ужыванае ў Вікіпедыі для пазначэння неапублікаваных фактаў, аргументаў, канцэпцый, сцверджанняў або тэорый. Таксама тычыцца кожных неапублікаваных аналізаў або сінтэзу апублікаваных, які вядзе да ўзнікнення новых пунктаў гледжання, або, словамі аднаго з заснавальнікаў Вікіпедыі Джымі Вэйлза, раўназначна «новаму аповеду або гістарычнай інтэрпрэтацыі».
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Вікіпедыя — не месца для ўласных даследаванняў. Спасылкі на крыніцы і забарона ўласных даследаванняў складана звязаныя паміж сабой — ёсць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не дэманструеце ўласнае даследаванне — цытаванне аўтарытэтнай крыніцы, якая змяшчае інфармацыю, непасрэдна звязаную з тэмай артыкула, і цвёрдае трыманне таго, што крыніца кажа.
Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне (НУД або NOR) — адна з трох палітык, якія тычацца зместу. Іншыя дзве — Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання (НПГ або NPOV) і Вікіпедыя:Правяральнасць (С або V). Разам палітыкі вызначаюць тып і якасць матэрыялу, які можа быць у артыкулах. У сувязі з тым, што палітыкі дапаўняюць адна другую, яны не могуць разглядацца і тлумачыцца паасобку, і аўтары Вікіпедыі мусяць азнаёміцца з усімі трыма.