Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейтральны пункт гледжання — адно з асноватворных правіл Вікіпедыі, нароўні з правіламі Вікіпедыя:Правяраемасць і Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца патрабаванні да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і паводзіцца імі ў комплексе. Базавыя прынцыпы, закладзеныя ў дадзеныя правілы, не могуць быць адменены ніякімі іншымі правіламі і кіраўніцтвамі ці кансенсусам рэдактараў.
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
ВП:НПГ |
Прынцып нейтральнасці выкладу (НПГ) павінен выконвацца ўсімі моўнымі падзеламі — па словах Джымі Вэйлза, гэта «абсалютнае і неабмеркавальнае» патрабаванне (англ.).
«Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Выключэнне могуць складаць толькі агульнапрызнаныя навуковыя або трывіяльныя факты («Зямля звяртаецца вакол Сонца» ці «Сонца свеціць» ці «Волга бяжыць у Каспійскае мора»), і то толькі ў абсалютнай, адназначнай форме. Напрыклад, «Сонца — аб’ект немалых памераў» ці «Гітлер лічыцца найвялікшым злачынцам» — не нейтральныя сцвярджэнні, таму што:
- Не вызначаны крытэрыі «нямаласці» памераў.
- Не вызначана значэнне слоў «лічыцца» (кім?), «найвялікшы» (па якой меры?) і «злачынец» (чые законы парушыў?). Сцвярджэнне падаецца як праўдзівае, тым часам як некаторыя з ім могуць не пагадзіцца.
Пры існаванні розных меркаванняў і ўяўленняў пра з’яву, артыкулы Вікіпедыі павінны прынамсі згадваць пра іх, а ў ідэале —расказваць. Пры гэтым ніякае з іх нельга, відавочна ці ўскосна, падаваць як праўду.