Вікіпедыя:Правяральнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падставай для ўключэння ў Вікіпедыю інфармацыі з’яўляецца не яе «праўдзівасць», а правяральнасць. Гэта азначае, што чытач павінен мець магчымасць пераканацца ў тым, што прадстаўлены ў Вікіпедыі матэрыял ужо быў апублікаваны ў аўтарытэтных крыніцах[1]. Аўтары артыкулаў павінны паказваць аўтарытэтныя крыніцы для цытат і іншай інфармацыі, якая ставіцца ці можа быць пастаўлена пад сумнеў, — у адваротным выпадку гэтыя звесткі могуць быць выдалены.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
![]() | Сцісла: Цытаты і любая інфармацыя, якая можа быць пастаўлена пад сумнеў, павінна пацвярджацца аўтарытэтнымі крыніцамі — чытач павінен мець магчымасць пераканацца ў яе дакладнасці. |
Правяральнасць інфармацыі не варта блытаць з яе даступнасцю ў Інтэрнэце. Звесткі, прыведзеныя ў папяровым выданні, могуць у поўнай меры задавальняць патрабаванням правярльнасці, нават калі асобны ўдзельнік Вікіпедыі не мае магчымасці атрымаць доступ да гэтага выдання. Наадварот, размешчаная ў Інтэрнэце інфармацыя можа быць даступная ўсім, але не з’яўляцца правяранай (напрыклад, калі незразумела, хто і на якіх падставах гэту інфармацыю размясціў).
Правяральнасць — адно з асноватворных правіл Вікіпедыі, нароўні з Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання і Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца патрабаванні да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і кіравацца імі ў комплексе.