вучоны-фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Уладзіміравіч Грузінскі[1] (21 жніўня 1933, Слуцк — 7 ліпеня 1997) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).
Віктар Уладзіміравіч Грузінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1933 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 ліпеня 1997 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Аляксандравіч Барысевіч |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў сярэднюю школу, у 1957 годзе фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 г. пачаў працу ў Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР пад кіраўніцтвам М. А. Барысевіча[2]. З 1983 г. загадчык кафедрай агульнай фізікі БДУ. Таксама быў загадчыкам лабараторыі спектраскапіі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].
Навуковую дзейнасць В. У. Грузінскі пачаў у Інстытуце фізікі і матэматыкі яшчэ ў час вучобы на 3-м курсе БДУ[2]. Яму належаць навуковыя працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арганічных злучэннях. Вучонаму належаць больш за 200 публікацый, 13 аўтарскіх пасведчанняў, больш 100 дакладаў на навуковых канферэнцыях[2].
З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі выданняў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Вестник БГУ. Сер. 1. Физика. Математика. Механика», старшынёй секцыі фізікі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай адукацыі, кіраваў рэгіянальным навукова-метадычным саветам выкладчыкаў фізікі ВНУ[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.