вучоны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Гасцілавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).
Віктар Анатольевіч Гайсёнак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Павел Латушка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Авяр'янаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Валянцін Фісенка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сычоў | ||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1950 (74 гады) |
||||||
Дзеці | дачка | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў в. Гасцілавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Вучань А. М. Саржэўскага. Працаваў у БДУ — асістэнт кафедры, ад 1986 года — дэкан фізічнага факультэта, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкафедральнага аддзялення апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Даследаванне ўплыву эфекту нелінейнасці на спектральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткама БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынання і выпрамянення святла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».
З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністр адукацыі.
З 1994 г. па 19 мая 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
19 мая 2000 г. указам прэзідэнта № 275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла першага класу[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генеральнаму дырэктару ЮНІДО.
З сакавіка 2005 года — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 31 кастрычніка 2008 года да 11 лютага 2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 года[3].
Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізіцы лазернага выпраменьвання, спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, нелінейнай оптыцы.
Жанаты, мае дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.