Віктар III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар III (лац.: Victor PP. III, свецкае імя Дэзыдэрый Эпіфані (італ.: Desiderio Epifani); 1027, Беневента — 16 верасня 1087, манастыр Монтэ-Касіна) — Папа Рымскі з 24 мая 1086 года па 16 верасня 1087 года. Паходзіў са знатнага лангабардскага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр Святой Сафіі ў Беневента, дзе прыняў пострыг з імем Дэзыдэрый. У 1055 годзе з дазволу Папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касіна.
Віктар III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Victor PP. III | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Грыгорый VII, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Урбан II, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Імя пры нараджэнні | Дэзідэрый Эпіфані князь Беневенцкі | ||||||
Арыгінал імя пры нараджэнні |
італ.: Dauferio (ці Desiderio) Epifani | ||||||
Нараджэнне |
каля 1027[1] ці 1027[2] |
||||||
Смерць |
16 верасня 1087[1][2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Landulf V of Benevento[d] | ||||||
![]() |
У сакавіку 1058 года быў узведзены ў годнасць кардынала-дыякана царквы Святых Сэргіюша і Вакха. У красавіку таго ж года ён быў абраны абатам Монтэ-Касіна. 6 сакавіка 1059 года ўзведзены ў годнасць кардынала-прасвітара царквы Святой Цэцыліі.
24 мая 1086 года абат Дэзыдэрый быў абвешчаны новым папам. Аднак яго абранне не было прызнана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам IV і Дэзыдэрый быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імператара антыпапай Кліментам III. У сакавіку 1087 года канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрый пагадзіўся заняць Папскі Прастол. Епіскапская хіратанія і інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 мая 1087 года ў саборы Святога Пятра.