вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, да 2 жніўня 2019 года яго цэнтр[2]. Размешчаны за 15 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Вёска
Вялікія Лукі
| ||||||||||||||||||||
Да Вялікіх Лукаў далучана суседняя в. Жарнакоўшчына.
Вядомы з XV стагоддзя як сяло Лука. Да 1430 года ўласнасць вялікага князя Вітаўта. З 1449 года належалі каталіцкай царкве.
У 1770 годзе пабудавана драўляная царква. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, з 1842 года Мінскай губерні. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе працавала праваслаўнае папячыцельства, праваслаўны прыход (вёскі Вялікія Лукі, Волахва, Малыя Лукі, Рагозніца, Русіно, Грабавец) налічваў 3,5 тысяч прыхаджан (пісьменныя складалі 5 %). Царкве належала 90 дзесяцін зямлі, у тым ліку 50 дзесяцін ворыва. У 1897 годзе ў сяле працавала народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква, піцейны дом.
У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 90 вучняў (з іх 10 дзяўчынак). У 1909 годзе працавалі 2 народныя вучылішчы (для хлопчыкаў і для дзяўчынак, настаўнікі Фёдар Кароткі і Марыя Гарбацэвіч). Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Лукі — 1 двор, 10 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 33 аднавяскоўцы.
У 1970 годзе дзейнічаў камбінат бытавога абслугоўвання, клуб, сталовая, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрсуі пункт і магазін.
Радзіма беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Міхала Кахановіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.