Велікалуцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікалуцкі сельсаветmap

Велікалу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Русіно (да 2019 г. вёска Вялікія Лукі).

Хуткія факты Велікалуцкі сельсавет, Краіна ...
Велікалуцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Русіно
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 281
Плошча 84,2 км²
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утвораны Лукаўскі сельсавет. Цэнтр — вёска Вялікія Лукі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 20 мая 1957 года ў склад Уцёскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет быў перайменаваны ў Велікалуцкі сельсавет. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнікла вёска Крынкі[5]. 2 жніўня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Русіно[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 7 вёсак[7]:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2362 чалавекі[8], з іх 86,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 3,3 % — палякі, 2,9 % — цыганы, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2281 чалавек[10].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.