Навамышскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Навамы́шскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Новая Мыш, з мая 1954 года — горад Баранавічы.
Навамышскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 98 населеных пунктаў (1947) |
Адміністрацыйны цэнтр |
Новая Мыш (да 1954 года), Баранавічы (з 1954 года) |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 8 красавіка 1957 |
![]() |
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Балабанавіцкі, Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Каўпеніцкі, Лотвіцкі, Лукаўскі, Люшнеўскі, Лясноўскі, Малахоўскі, Навамышскі, Палонкаўскі, Русінскі, Уцёскі, Чэшаўленскі.
З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Русінскі сельсаветы, утвораны Лаўрынавіцкі сельсавет, у склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна з Гарадзішчанскага раёна перададзена вёска Новы Свет[1]. 8 красавіка 1957 года перайменаваны ў Баранавіцкі раён[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.