Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч (27 верасня 1882, в. Вялікія Лукі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) — 17 мая 1934, Мінск, НКУС; Крыптанім: M. K-č) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст.

Хуткія факты Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910), працаваў выкладчыкам у Вільні. Летам 1915 года пераехаў у Магілёў, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта.

Рэдактар газеты «Могилевский вестник» (1917).

Удзельнік З’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліпень 1917). Летам 1918 года выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, старшыня педагагічнай рады Віленскай беларускай гімназіі. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—1922 гадах дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцці», «Беларускіх ведамасцях» і інш.

Аўтар успамінаў пра І. Луцкевіча[1].

У 1922 годзе абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, член Беларускага пасольскага клуба. Трымаўся прынцыпу беспартыйнасці, адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Член Беларускага навуковага таварыства, актывіст беларускіх грамадскіх і культурна-асветных арганізацый у Вільні. З 1925 года ў БССР.

Працаваў у рэдакцыях газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах (у т.л. Беларускім дзяржаўным выдавецтве). Займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову творы З. Оськіна, В. Владко, П. Кушнера, Я. Захера і інш.

Падчас арышту працаваў карэктарам у друкарні імя Сталіна. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Пpавіянцкая, д. 20 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. Каханівіча № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, меў дзіця. Дачка Зоя (памерла ў 2002 годзе) разам з сынам Віктарам Кахановічам (памёр) жыла ў Магілёве, праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве.

Творы

  • Магілёўцы і незалежнасць (мае ўспаміны) // «Наша Думка», Вільня, 25.3.1921 № 12 (перадрук: Спадчына 6/1997)
  • Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асвета. 1929, № 4.

Памяць

  • У 2024 годзе імя Міхаіла Кахановіча нададзена адной з вуліц у Магілёве[2].

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.