![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/EasternBlocAfter.svg/langbe-640px-EasternBlocAfter.svg.png&w=640&q=50)
Восень народаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Восень народаў» — азначэнне працэсу звяржэння камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 года. Ужываецца па аналогіі з «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе 1848—1849 гадоў.
Хуткія факты Рэвалюцыі 1989 г., Месца ...
Рэвалюцыі 1989 г. | |
---|---|
![]() | |
Месца |
![]() |
Дата | другая палова 1989 года |
Прычына | Крызіс сацыялістычнай сістэмы |
Асноўная мэта | Палітычныя і эканамічныя рэформы |
Вынік | Пераход да дэмакратыі ў НСРА, НРБ, ВНР, ПНР, СРР, ЧССР, СФРЮ, СССР, рыначныя рэформы ў КНР, СРВ, ЛНДР, |
Арганізатары | Дэмакратычныя партыі |
Колькасць удзельнікаў | каля 1 млн.чалавек |
Праціўнікі | Сацлагер |
Загінула | невядома |
Арыштавана | Мікалае Чаўшэску і інш. |
![]() |
Закрыць
Хваля пачалася з Польскай Народнай Рэспублікі, за ёй рушылі ўслед рэвалюцыі, як правіла, мірныя, у ГДР, Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, Венгерскай Народнай Рэспубліцы і Народнай Рэспубліцы Балгарыя. Сацыялістычная Рэспубліка Румынія стала адзінай краінай, дзе змена ўлады прайшла гвалтоўным шляхам, а былы глава дзяржавы быў расстраляны.
Гэты ланцуг падзей разам з наступным распадам СССР у 1991 годзе прывялі да заканчэння халоднай вайны.