Вясна народаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскія рэвалюцыі 1848 года, якія звалі «Вясной народаў» і «Годам рэвалюцый», пачаліся 12 студзеня 1848 года на Сіцыліі і затым, шмат у чым з-за рэвалюцыі ў Францыі, распаўсюдзіліся на шматлікія краіны Еўропы.
Хоць галоўным чынам рэвалюцыі былі хутка задушаны, яны сур'ёзна паўплывалі на гісторыю Еўропы.