Лаос
краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаос (Lao: ສາທາລະນະລັດ ປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxon Lao; French: République démocratique populaire lao, Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на паўвостраве Індакітай. На поўначы мяжуе з М’янмай і Кітаем, на ўсходзе з В’етнамам, на поўдні з Камбоджай, на захадзе з Тайландам; не мае выхаду да мора. Прытрымліваецца камуністычнай ідэалогіі, аднапартыйная сістэма на чале з Лаоскай народна-рэвалюцыйнай партыяй. Мае невялікую колькасць насельніцтва, але тэмпы росту даволі высокія. Найменш густазаселеная краіна рэгіёну. Рэлігія — будызм. Адна з найбяднейшых краін рэгіёну. Усе прыбыткі краіны і надзеі на лепшую будучыню звязаныя з рэсурсамі нетраў, ракою Меконг, а таксама з разнастайнасцю незвычайна прыгожых краявідаў, што вабяць турыстаў. З’яўляецца членам ААН, АСЕАН.
| |||||
Дэвіз: «ສັນຕິພາບ ເອກະລາດ ປະຊາທິປະໄຕ ເອກະພາບ ວັດຖະນາຖາວອນ Мір, незалежнасць, дэмакратыя, адзінства і росквіт» | |||||
Гімн: «Pheng Xat Lao» | |||||
Дата незалежнасці | 19 ліпеня 1949 года (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | лаоская | ||||
Сталіца | В’енцьян | ||||
Найбуйнейшыя гарады | В’енцьян, Паксэ, Саванакхет, Луангпхабанг | ||||
Форма кіравання | сацыялістычная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Бунянг Варачыт Боўн-Гнанг Валачыт Тхангсінг Тхамаванг | ||||
Дзярж. рэлігія | будызм | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 81-я ў свеце 236 800 км² 2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 7,1 млн[1] чал. (105-я) 30 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$49 млрд.[2] (132-ы) $7400 | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,524 (138-ы) | ||||
Валюта | лаоскі кіп (=100 атам) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .la | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LAO | ||||
Код МАК | LAO | ||||
Тэлефонны код | +856 | ||||
Часавыя паясы | +7 |