гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ветрына[3] — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Полацк — Вільнюс. За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва 2 134 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Ветрына
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыпалагічная паралель — прускі тапонім Wetir-kaymen (цяпер у "прускай" частцы Польшчы, у паваенны час пераназвана ў Wiatrowiec), ад прускага witra "вецер", kaimis "вёска". Дакладнейшы пераклад тапоніма быў бы "Ветравічы".
Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета. У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно у 1924—1931 і 1935—1960 гадах было цэнтрам раёна (у 1931—1935 гадах у складзе Полацкага раёна).
У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.
21 студзеня 1958 Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка[5]. З 1960 года зноў у Полацкім раёне.
11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[6]. 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба: «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын»[7].
У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.
Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.