![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Vasil_Ty%25C5%25A1kievi%25C4%258D._%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C_%25D0%25A2%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%2528XVIII%2529.jpg/640px-Vasil_Ty%25C5%25A1kievi%25C4%258D._%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C_%25D0%25A2%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%2528XVIII%2529.jpg&w=640&q=50)
Васіль Тышкевіч
(пам. 1570) ваявода падляшскі і смаленскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Цішкавіч, у гістарыяграфіі часцей Тышкевіч або Тышковіч (1492 — 13 жніўня 1571) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін каралеўскі (1522), маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляшскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569). Староста краснасельскі, чаркаскі і канеўскі (з 1536), менскі (з 1544), ваўкавыскі (з 1546), пінскі (з 1569), бабруйскі і гайнаўскі[2].
Васіль Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Андрэевіч Салагуб[d] | ||||||
Пераемнік | Рыгор Багданавіч Валовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Мікалай Пятровіч Кішка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Андрэевіч Давойна[d] | ||||||
Пераемнік | Лаўрын Война | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч[d] | ||||||
Пераемнік | Марцін Валадковіч | ||||||
Нараджэнне | 1492 | ||||||
Смерць | не раней за 10 жніўня 1570 і не пазней за 11 верасня 1570 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Тышка Каленікавіч | ||||||
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх[d] і Анастасія з Сапоцькаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Астафій Васілевіч Тышкевіч[d], Юрый Тышкевіч і Каленік Тышкевіч[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[1] | ||||||
![]() |
Сын Цішкі Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Заснавальнік роду Тышкевічаў герба «Ляліва». Быў у магнацкай апазіцыі да караля Жыгімонта Аўгуста, выступаў супраць заключэння Люблінскай уніі, з гэтай прычыны ў 1569 года пазбаўлены ваяводства падляшскага і прызначаны на намінальнае ваяводства смаленскае[2]. Валодаў значнай часткай колішняга Лагойскага княства (спадчынай першай жонкі), маёнткам Ласасіная з дваром Бялавічы, Ражанай і Байкевічамі (пасагам першай жонкі), Здзітавым, Хрысай, Споравым і іншым. Пазней, атрымаў Ласасіную, Бялавічы, Байкевічы, Ражаную, Здзітаў, Хрысу і Спорава ў вечнасць ад караля Жыгімонта Аўгуста як выплату ранейшай пазыкі ў 12 тысяч коп грошаў. Купіў Камень-Харэцкі (цяпер Камена), Ружаны.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі, пасольствах у Крым і Маскву. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. Атрымаў 5 лістапада 1569 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве[2].
Двойчы жанаты. У першым шлюбе з Аляксандрай з Чартарыйскіх меў дачку Анастасію (жонку Івана Мялешкі) і трох сыноў — Юрыя, Каленіка і Яўстахія. У другім шлюбе з Анастасіяй Сапоткаўнай меў дачку Аляксандру (жонку Аляксандра Хадкевіча) і сына Яўстахія Серафіна[3].
Пакінуў тастамент[4], паводле якога частка зямель пераходзіла дачцэ Аляксандры, а частка — малалетняму сыну ад другога шлюбу Яўстахію Серафіну. Наказаў пахаваць сябе ў Супрасльскім манастыры. На надмагіллі Васіля, зробленым са звычайнага каменю, была выява родавага герба і надпіс «Въ лето от нароженія Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тышковичъ воевода смоленскій, староста менскій и пинскій, положенъ въ храмѣ Благовѣщенія Богородицы въ монастыру Супраськомъ»[5]. Станам на 1871 год надмагілля ў царкве ўжо не было, цяпер яно захоўваецца ў музеі Вільнюскага ўніверсітэта.