ваявода падляшскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569—1587).
Мікалай Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Kiszka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Радзімінскі | ||||||
Нараджэнне |
1524[1] ці 1524 |
||||||
Смерць | 1587[1] | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Пётр Станіслававіч Кішка | ||||||
Маці | Алена з Ільінічаў[d] | ||||||
Жонка | Марына Міхайлаўна Мсціслаўская[d] і Барбара з Хадкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Барбара з Кішкаў[d], Ганна з Кішкаў[d] і Мікалай Мікалаевіч Кішка[d] |
Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.
Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.
Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.