From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Кірылавіч Традзьяко́ўскі[7] (руск.: Василий Кириллович Тредиаковский; 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…], Астрахань[3][1][…] — 6 (17) жніўня 1768[2][4], Санкт-Пецярбург[5][6][…]) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі | |
---|---|
руск.: Василий Кириллович Тредиаковский | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (17) жніўня 1768[2][4] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леў Васільевіч Традзьякоўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, лексікограф |
Гады творчасці | з 1721 |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 года прыняты на службу перакладчыкам[7] у Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.