Remove ads
універсітэт у Парыжы. У 1970 годзе рэарганізаваны ў 12 асобных універсітэтаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Парыжскі ўніверсітэт (фр.: Université de Paris) — французскі ўніверсітэт у Парыжы, адзін з найстарэйшых у свеце; заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя; з’яўляючыся інтэрнацыянальнай адукацыйнай установай, вельмі хутка заслужыў еўрапейскую рэпутацыю. Яго цэнтрам з’яўляецца будынак Сарбоны ў Лацінскім квартале на левым беразе Сены.
Парыжскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Paris | |
Заснаваны | 1896 |
Год закрыцця | 1 студзеня 1971 |
Краіна | |
Сайт | ac-paris.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Як напаўдухоўнае таварыства магістраў (выкладчыкаў), падпарадкаванае духоўнай уладзе, Парыжскі ўніверсітэт уяўляў поўны кантраст са свецкімі, рэспубліканскімі ўніверсітэтамі паўночнаітальянскіх гарадоў; у якасці асноўнай адукацыі (Studium generale) ён быў, галоўным чынам, вышэйшай школай багаслоўя і вольных мастацтваў, уключаў у свае праграмы юрыспрудэнцыю толькі ў відзе кананічнага права, а ў медыцыне саступаў першынство іншым studia generalia.
Стаўшы найвялікшай школай усёй Заходняй Еўропы, маючы сярод сваіх вучняў і настаўнікаў прадстаўнікоў усіх нацый і найвялікшых навукоўцаў Сярэднявечча — Тамаша Аквінскага, Альберта Вялікага, Раймунда Лулія, Роджэра Бэкана, Дунса Скота, Уільяма Окама, — універсітэт стаў вышэйшым аўтарытэтам у пытаннях веры і розуму і падчас падзення папства, у эпоху вялікага расколу, у асобе Д’Альі, Герсона і Клеманжы быў кіраўніком каталіцкай царквы і зрабіў спробу рэфармаваць яе.
Пасля майскіх падзей 1968 года быў ператвораны ў 1970 годзе ў 13 парыжскіх незалежных універсітэтаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.