Васіль Васілевіч Папоў
вучоны, геадэзіст From Wikipedia, the free encyclopedia
вучоны, геадэзіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Васілевіч Папо́ў[1] (руск.: Василий Васильевич Попов; 7 лютага 1887 — 29 лістапада 1955) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954).
Васіль Васілевіч Папоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1955 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геадэзія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1938) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1950) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў армію[2]. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы[2]. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума[2]. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкавання[3]. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы[2].
З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР[1].
В. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў.
Сярод аублікаванага:
На будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.