Валаўск
аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вала́ўск[2] (трансліт.: Valaŭsk, руск.: Валавск) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета.
Аграгарадок
Валаўск
| ||||||||||||||||||||||||
Размяшчаецца каля канала Валаўскі, злучанага з рэчкай Батыўля. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Ельска, за 23 ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 223 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Тураў — граніца Украіны.
Насельніцтва 786 чал. (2004).
Паводле «Описанья сведецтва, вчиненого черезъ Немиру, въ справе Суриново зъ Доротичомъ, которие се на него о земъли, в того Сурина подъ Доротичомъ прошоные» (1512) Валаўскам як «дедизной и вчизной» з пач. XV ст. валодалі Давыд Валаўскі і ягоныя сыны — Булгак, Павел, Якаў Пакалеўскі, Андрэй Глушка Валаўскі, Валнянец. У сярэдзіне XV ст. «князь Семенъ… внявъ въ нихъ дедизну и вчизну ихъ, и далъ пану Федьку Горловичу»[3].
20 красавіка 1538 паводле прывілея вялікага князя Жыгімонта Аўгуста траціну Валаўска атрымаў Мацей Угрыноўскі[4]. Мясціна ўпамінаецца ў апісанні Оўруцкага замка (1545) пад назвай «село Веловско и Велявско», якое было ў супольным валоданні Івана і Гневаша Грынькавічаў і Багдана Сцяжневіча[5], а таксама ў лісце гаспадара літоўскага, Жыгімонта Аўгуста ад 16 студзеня 1551: «Земяне киевские Солтан Стецкович с братьей своею Богданом и Иваном многократно жаловали господарю его милости на князя Павла, бискупа виленского, и на всю капитулу Виленскую. Иж люде его костельные волости Убортское, стодоличане и липляне отнимають людем их велавским остров…»[6] Пад 1581 Валаўск згадваецца як «власность Ивана Шишки Ставицкого», пад 1598 — як «власность снохи Станислава Кзеновицкого — Олены Сокуровны, в части Яцька Андруского и Андрея Чертыцкого, мужей Шишок Ставицких». Да 1628 мясціна знаходзілася ў валоданні роду Ставіцкіх. Пазней Валаўск у асноўным — уласнасць Трыпольскіх. Мясціна згадваецца ў «Скарзе польскай татарскай харугвы старадубскага маршалка, Крыштапа Літава на паноў Ляўкоўскіх і Неўмяржыцкіх ад 7 снежня 1685» і ў іншых актавых запісах[7].
У XVIII ст. Валаўск як вёска Мазырскага павета Мінскага ваяводства знаходзіўся ў валоданні езуітаў, пазней перайшоў у дзяржаўны скарб. У 1777 вёска перайшла да біскупа віленскага Ігнація Якуба Масальскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Валаўск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Валаўску мелася царква, царкоўна-прыходская школа, 3 крамы, карчма; каля вёскі існавала аднайменная сядзіба.
У 1923 годзе адкрыта школа, якая была размешчана ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе створаны калгас імя К. Я. Варашылава, працавала гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 году акупанты спалілі 95 двароў, забілі 59 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 251 жыхар, у памяць пра іх на ўсходзе вёскі ў 1979 годзе ўстаноўлена стэла. 17 снежня 1959 года вёска перададзена са складу Скародненскага сельсавета ў Кармянскі сельсавет, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[8]. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Валаўскі». З лютага 2007 цэнтр КСУП «Скараднянскі». Дзейнічаюць сярэдняя школа (у 1980 годзе пабудаваны новы цагляны будынак), Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, сталовая, 2 крамы.
У склад Валаўскага сельсавета ўваходзілі ў цяперашні час неіснуючыя вёскі Новы Хутар, Глазкі і Шыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.