вёска ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́да Лю́шаўская[1] (трансліт.: Buda Liušaŭskaja, руск.: Буда Люшевская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Вёска
Буда Люшаўская
|
Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель), 67 км ад Гомеля.
Рака Ліпа (прыток ракі Сож) бярэ пачатак непадалёку ад вёскі.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з двух паралельных крывалінейных мерыдыянальных вуліц, злучаных просталінейнай шыротнай вуліцай. Забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 107 сем’яў, у якіх у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Выяўлены археолагамі курганны могільнік (2 насыпы за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1894 годзе адкрыта школа, якая знаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1908 годзе для яе пабудавана ўласны будынак (у 1907 годзе 50 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак, піцейны дом. У 1909 годзе 743 дзесяціны зямлі, млын, у Стара-Руднянскай воласці.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дыктатура пралетарыята», працавалі гамарня і шавецкая талака. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 63 двары. У баях каля вёскі ў 1941 і 1943 гадах загінулі 72 савецкія салдаты (пахаваны ў брацкай магіле каля клуба). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 190 жыхароў. Памяць пра загінуўшых увекавечвае скульптурная кампазіцыя ўсталяваная ў 1969 годзе. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. І. Леніна. Камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.
Да снежня 2009 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.