Блэкберн
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Блэ́кберн (англ.: Blackburn) — горад у Вялікабрытаніі, у графстве Ланкашыр на паўночным захадзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр унітарнай адзінкі Блэкберн-уіт-Даруэн. Насельніцтва 106 тыс. чал. (2002). Размешчаны ў даліне р. Колдэр, на канале Ліверпул — Лідс, за 32 км на паўночны захад ад Манчэстэра. Чыгуначны вузел.
Горад
| ||||||||||||||||||
Узнік у 9-10 стст. Старадаўні тэкстыльны цэнтр, з 13 ст. развівалася воўнапрадзенне, з 17 ст. — бавоўнаткацтва. У 1764 годзе ў Блэкберне была пабудавана вынайдзеная Дж. Харгрыўсам прадзільная машына (названа «Джэні» ў гонар яго дачкі). Хутка развіваўся пасля пабудовы ў 1816 канала Ліверпул — Лідс; асабліва вылучаліся тэкстыльная прамысловасць і вуглездабыча, якая была спынена ў 1918 годзе[1].
Развіта піваварства; завод «Туэйтс» (заснаваны ў 1807) — адзін з найбуйнейшых вытворцаў элю ў Вялікабрытаніі. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытворчасць кампакт-дыскаў, тэле- і радыёдэталяў і інш.), хімічнай (фарбы, гума, пластыкі), папяровай прамысловасці. Традыцыйныя вытворчасці (баваўняных тканін, дываноў, гарбарных вырабаў) перажываюць заняпад. У сферы паслуг, у якой занята больш за 60 % эканамічна актыўнага насельніцтва, вылучаецца гандаль. Крыты рынак Блэкберна — адзін з найбуйнейшых у краіне[1].
Каледж Блэкберна (заснаваны ў 1837 як Тэалагічная семінарыя; з 1859 каледж)[1].
Музей і мастацкая галерэя (1862), Музей тэкстылю Льюіса (1938; тэкстыльнае абсталяванне пачатку прамысловай рэвалюцыі) і інш. Тэатр «Туэйтс», канцэртная зала[1].
Сярод архітэктурных помнікаў віктарыянскай эпохі — будынкі Ратушы, фондавай біржы і інш. Кафедральны сабор (1820)[1].
Горад славіцца сваім футбольным клубам «Блэкберн Роверс», заснаваным у 1875 годзе і праводзячым хатнія матчы на стадыёне «Івуд Парк». Клуб тройчы станавіўся чэмпіёнам Англіі, шэсць разоў выйграваў Кубак краіны і адзін раз Кубак Футбольнай лігі. Таксама «Роверс» у розныя гады траплялі ў Кубак УЕФА.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.