Белая Русь (партыя)
партыя ў Беларусі, да 2023 года — грамадская арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Славянскім саборам «Белая Русь» — русафільскай партыяй, якая існавала ў 1992—1999 гадах у Беларусі.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белая Русь (значэнні).
Бе́лая Русь — беларуская партыя, створаная ў 2007 годзе, як грамадскае аб’яднанне. Падтрымала тагачаснага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе[2] і наступных палітычных кампаніях.
Хуткія факты Белая Русь, Тып ...
Белая Русь | |
---|---|
Тып | палітычная партыя |
Год заснавання | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300 |
Ключавыя фігуры | Алег Раманаў |
Сфера дзейнасці | палітыка |
Колькасць членаў | 166 264 (2017)[1] |
Слоган | За моцную і квітнеючую Беларусь |
Вэб-сайт | www.belayarus.by |
Закрыць
Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, у 2018—2022 гадах — Генадзь Давыдзька, з 2022 года — Алег Раманаў.
18 сакавіка 2023 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Старшынёй партыі абраны Алег Раманаў.