From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Аляксандравіч Раманаў (9 жніўня 1975, Гродна) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар, функцыянер рэжыму Лукашэнкі.
Алег Аляксандравіч Раманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія і палітыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Чэслаў Станіслававіч Кірвель[d] |
Узнагароды |
Старшыня партыі «Белая Русь» (з чэрвеня 2022 года).
Нарадзіўся 9 жніўня 1975 года ў Гродне. Скончыў біялагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, затым — аспірантуру гэтай жа ВНУ і ў 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі». Пазней скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 2015 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені доктара філасофскіх навук на тэму «Усходнеславянская цывілізацыя як суб’ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый» па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія». Мае вучонае званне прафесара.
Працаваў псіхолагам у сярэдняй школе ў Гродне, затым — выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і прафесарам кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З лютага 2018 года[1] па 11 сакавіка 2021 года[2] займаў пасаду першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 11 сакавіка 2021 года па чэрвень 2022 года працаваў рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.
У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Раманава[3].
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
А. А. Раманаў — вучань вядомага гродзенскага філосафа Чэслава Кірвеля, аднаго з самых адыёзных прыхільнікаў канцэпцыі «рускага свету» ў сучаснай Беларусі, што аказала моцны ўплыў на навуковыя і грамадска-палітычныя погляды. Напрыклад, у назвах навуковых публікацый А. А. Раманава амаль не ўзгадваецца Беларусь, вядзецца ў іх пераважна пра ўсходніх славян або Расію. Шмат увагі аўтар надае рускай (найперш рэлігійнай) філасофіі, «усходнеславянскай цывілізацыі», «еўразійству» і інш.
Публічна выказвае настальгію па Савецкім Саюзе, шкадуе пра яго знікненне, крытыкуе заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці агулам і нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў Беларусі ў прыватнасці, выступае за максімальна глыбокую інтэграцыю Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Лічыць, што стратэгія ЗША ў Другой сусветнай вайне палягала ў зацягванні канфлікту нацысцкай Германіі і СССР для атрымання выгады. У ліпені 2022 года ён адзначыў, што толькі ЗША зацікаўлены ў працягу Украінай супраціўлення расійскаму ўварванню. Актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і яго палітыку.
Алег Раманаў з’яўляецца вернікам Рускай Праваслаўнай Царквы, шмат супрацоўнічае з царкоўнымі структурамі Беларускага экзархата і мясцовымі праваслаўнымі іерархамі.
З прыходам Алега Раманава на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звязваюць пачатак у ВНУ актыўнага пераследу студэнтаў і выкладчыкаў, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і звальненні кандыдатаў і дактароў навук з універсітэта за публічную крытыку дзеянняў беларускай улады ў паслявыбарны перыяд[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.