From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут філасофіі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі | |
---|---|
Дата заснавання | 1931 |
Дырэктар | Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас |
Беларусь, 220072 Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 |
Сайт | philosophy.by |
Інстытут філасофіі быў створаны 19 сакавіка 1931 года і з’яўляецца адной з найстарэйшых навуковых устаноў гуманітарнага профілю ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1935 г. пасля далучэння Інстытута савецкага будаўніцтва і права ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны.
Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права.
На працягу 1960-1980-х гг. у працы інстытута выразна сфармаваліся тры даследчыя напрамкі: у галіне філасофіі, сацыялогіі і права, — кожны з якіх даў пачатак самастойнай прадуктыўнай навуковай школе.
У 1990 годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 студзеня 1990 г. № 12 на базе сацыялагічных падраздзяленняў Інстытута філасофіі і права быў створаны Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук БССР.
Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты — Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права.
У склад інстытута ўваходзяць аддзелы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.