![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/Belarus-Minsk-Entrance_to_Park_of_Chelyuskintsy.jpg/640px-Belarus-Minsk-Entrance_to_Park_of_Chelyuskintsy.jpg&w=640&q=50)
Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтра́льны батані́чны сад Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Белару́сі — адзін з буйнейшых батанічных садоў Еўропы (па сваёй плошчы — 153 га, а таксама па складу сваёй калекцыі — каля 10 тыс. назваў) і адзін са старэйшых у Беларусі[1]. Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[2].
Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | |
---|---|
![]() Галоўны ўваход з плошчы імя Калініна, аформлены ў выглядзе каланады | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Батанічны сад |
Плошча | 153 га |
Дата заснавання | 1932 |
cbg.org.by | |
Размяшчэнне | |
53°54′58″ пн. ш. 27°36′45″ у. д.HGЯO | |
![]() |
Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска, непадалёку ад праспекта Незалежнасці. Абмежаваны плошчай імя Калініна, вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай, 1-м Парніковым завулкам (паштовы адрас: вул. Сурганава, 2a). Мяжуе са спартыўным комплексам Інстытута фізкультуры, паркам імя Чалюскінцаў[3] і Сляпянскай воднай сістэмай[2]. Галоўны ўваход з плошчы імя Калініна архітэктурна аформлены ў выглядзе каланады з антаблементам (1958 г., архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў)[3].
Будаўніцтва саду пачалося ў 1931 годзе[3]. З часоў заснавання і да нашых дзён установа захоўвае за сабой вядучую ролю ў краіне ў галіне інтрадукцыі (руск.) (бел. і акліматызацыі, фізіялогіі (руск.) (бел., біяхіміі, экалогіі раслін (руск.) (бел., аховы навакольнага асяроддзя (руск.) (бел.[1]. У батанічных калекцыях і экспазіцыях — дрэвы, кусты і ліяны, кветкавыя мнагалетнікі і адналетнікі: вострапахучыя (руск.) (бел. і лекавыя, дубільныя і кармова-сіласныя расліны; на спецыяльных участках растуць ружы, бэз, рададэндраны і альпійскія дэкаратыўныя расліны, у аранжарэях — прадстаўнікі субтрапічнай і трапічнай флоры. Больш за 9 тысяч відаў, форм і сартоў прыроднай і культурнай флоры зямнога шара сабраны ў калекцыях, якія з’яўляюцца базай для навуковых даследаванняў па ўзбагачэнні флоры Беларусі новымі гаспадарчакарыснымі раслінамі[3].
Буйны твор садова-паркавага мастацтва[3]. Спалучае рысы пейзажнай і рэгулярнай планіроўкі. З’яўляецца не толькі цэнтрам навуковых даследаванняў, але і традыцыйным месцам адпачынку жыхароў і гасцей сталіцы[1].