расліна, якая ўжываецца для дублення From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубі́льныя раслі́ны — расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніны) у колькасцях, дастатковых для прамысловага атрымання дубільных экстрактаў. Падзяляюцца на высока- (больш за 20 %), сярэдне- (12—20 %) і нізкатанінныя (менш як 12 %).
Па месцы канцэнтрацыі танінаў у расліне адрозніваюць дубільныя расліны: коравыя — дуб, елка, лістоўніца, вярба; лісцевыя — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя — дуб, каштан; пладовыя — дуб; каранёвыя — драсён, шчаўе, рэвень; галавыя — дуб, вярба і інш.
На Беларусі асноўныя дубільныя расліны — дуб (у кары і драўніне 5—15 % танінаў, выкарыстоўваецца ў дубільна-экстрактавай прамысловасці), елка, розныя віды вербаў і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.