From Wikipedia, the free encyclopedia
Ску́мпія[3][4] (Cotinus) — род лістападных кветкавых раслін сямейства Сумахавыя (Анакардыевыя). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Еўропе і Паўднёвай Азіі.
Скумпія | |||||||||||||||
Cotinus obovatus | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cotinus Mill., 1754 | |||||||||||||||
|
Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй да 5—12 м з шарападобнай кронай. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнае, шызаватага колеру. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках з недаразвітымі кветкамі на падоўжных кветаножках, пакрытых чырванаватымі або зеленаватымі валаскамі. Плод — сухая касцянка.
Растуць на сухіх камяністых і мелавых схілах сярод хмызняку, часам у дубовых і хваёвых лясах.
Дэкаратыўныя і тэхнічныя расліны. Вырошчваюць у ахоўных палосах. З лісця атрымліваюць таніны і іх вытворныя. Драўніна (жаўтавата-зялёнага колеру) выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага аздаблення. Таксама са скумпій атрымліваюць фарбавальнік фізегін, выкарыстоўваемы для афарбоўкі воўны, шоўку, скур, драўніны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.